сёння 24 ліпеня

"Музычныя інструменты Індыі"

Паважаныя сябры!

З 20 чэрвіня ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ў рамках летняй акцыі “Унікальныя фондавыя калекцыі – адкрытае экспанаванне” вы зможаце за адзін уваходны квіток пазнаёміцца з усімі экспазіцыямі музея і ўнікальнай калекцыяй музычных інструментаў Індыі. Прыняць удзел у майстар-класе танцавальнага калектыва індыйскіх танцаў “Сапна” (папярэдні запіс). Наведвальнікі музея змогуць сфатагравацца і атрымаць фотапаштоўку. Чакаем вас!