сёння 28 сакавіка

Выстаўка "Калядныя замалёўкі - 2016"

Калі калядна-навагодні настрой яшчэ не зусім трывала ўвайшоў у Ваша жыццё – спяшайцеся на выстаўку дзіцячай творчасці “Калядныя замалёўкі-2016”. Яна працуе з 22 снежня 2016 года па 22 студзеня 2017 года ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.

Адкрыццё выстаўкі 22.12 у 12:00. Уваход вольны.

Выстаўка арганізавана па выніках аднайменнага конкурса “Калядныя замалёўкі – 2016” на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і праводзіцца ўжо другі год запар. Сёлета арыгінальных, сапраўды мастацкіх конкурсных работ з дзіцячым бачаннем Калядаў і Раства прадстаўлена  125.

Наведванне выстаўкі гарантавана напоўніць Вас радасцю, творчым натхненнем!