сёння 26 красавіка

Прэзентацыя праекта “Мой край – мая радзіма”

Беларускі фонд культуры сумесна з “Краязнаўчай газетай” і Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь распачынаюць новы праект “Мой край – мая радзіма”, скіраваны на папулярызацыю краязнаўчай літаратуры – мясцовых выданняў, якія адлюстроўваюць шматлікія высілкі мясцовых краязнаўцаў дзеля паглыблення вывучэння гісторыі свайго роднага краю, свайго роду.

Улічваючы актыўную дзейнасць мясцовых органаў улады і краязнаўцаў Пастаўшчыны, плануецца распачаць прэзентацыю праекта менавіта з мясцовых выданняў Пастаўскага раёна, якая адбудзецца 24 лістапада 2016 г. у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры а 16 гадзіне.

У прэзентацыі прымуць удзел вядомыя краязнаўцы з Пастаўшчыны Ігар Пракаповіч, Вадзім Шышко, Міхаіл Гіль, Антон Чалей і іншыя. У час прэзентацыі адбудзецца паказ відэафільма і экспанаванне фотавыстаўкі аб Пастаўскім раёне і краязнаўчых кніг, выступленне Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Паазер’е”. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі міністэрства культуры, міністэрства юстыцыі, вядомыя гісторыкі і дзеячы культуры, СМІ, сябры Пастаўскага зямляцтва.