сёння 28 сакавіка

Экскурсіі

Аглядавая экскурсія

Знаёміць наведвальнікаў з агульнымі тэндэнцыямі развіцця тэатральнай і музычнай культуры Беларусі ад вытокаў да пачатку ХХІ стагоддзя.

Тэматычныя экскурсіі:

Вытокі тэатральнай і музычнай культуры на Беларускіх землях.

Знаёмства з вытокамі развіцця тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, з беларускімі народнымі музычнымі інструментамі, з беларускім старадаўнім лялечным тэатрам Батлейкай.

Музычная і тэатральная культура Х-ХІХ стст.

Знаёмства з гісторыяй станаўлення і развіцця музычнай культуры канфесій, якія існавалі на Беларускіх землях, з дзейнасцю школьных і магнацкіх тэатраў.

Тэатральная культура Беларусі ХХ ст.

Знаёмства з гісторыяй развіцця прафесійнага беларускага тэатра праз дакументы, фотаздымкі, сцэнаграфію, сцэнічныя касцюмы і асабістыя рэчы вядомых тэатральных дзеячаў.

Мемарыяльныя пакоі.

Знаёмства з жыццём і творчасцю выдатных беларускіх артыстаў: Стэфаніі Міхайлаўны Станюты, Ларысы Пампееўны Александроўскай, Мікалая Мікалаевіча Яроменкі і яго сям’і.

Лялечны тэатр.

Знаёмства з гісторыяй развіцця прафесійнага беларускага лялечнага тэатра, з асноўнымі тыпамі сучасных тэатральных лялек.

Беларуская музычная культура ХХ ст.

Знаёмства з асноўнымі этапамі развіцця прафесійнага музычнага мастацтва на Беларусі ў ХХ ст.