сёння 23 чэрвеня

Музейны занятак на базе музея і навучальных устаноў

Беларускія самагучальныя музычныя інструменты.

Выкарыстанне старажытных музычных інструментаў (дуда, трашчотка, бразготка, калотка, кляшчотка і інш.)

Гісторыя беларускага лялечнага тэатра.

Знаёмства з тыпамі сучасных тэатральных лялек, эскізамі, афішамі і праграмкамі да спектакляў вядучых лялечных тэатраў краіны.

Філіял музея “Гасцёўня Ул.Галубка” праводзіць выязныя музейныя заняткі:

1) Для малодшага школьнага ўзросту “Тэатральныя лялькі”: мультымедыя-прэзентацыя, знаёмства з асаблівасцямі тэхнік кіравання тэатральнымі лялькамі, тэматычны мульціплікацыйны фільм.

2) Для старэйшага школьнага ўзросту і для дарослых груп – “Жыццёвы і творчы шлях першага народнага артыста БССР Ул.Галубка”: мультымедыя-прэзентацыя, пры дапамозе якой, вядзецца гаворка аб жыццёвым і творчым шляхе Ул. Галубка, дакументальны тэматычны відэафільм прысвечаны памяці першага народнага артыста БССР Ул.Галубка.

3) Для зацікаўленых беларускай традыцыйнай культурай прапануем “Традыцыйная культура ў творчасці Ул.Галубка” : мультымедыя-прэзентацыя, якая дапамагае слухачам прасачыць, як беларускую традыцыйную культуру выкарыстоўваў у сваёй творчасці Ул.Галубок.