сёння 16 снежня

Тэатральная культура Беларусі ХХ ст.

Гісторыя станаўлення беларускага прафесійнага тэатральнага  мастацтва на працягу ХХ ст. паказана праз найбольш значныя падзеі, спектаклі, гістарычныя дакументы, афішы, праграмы і фотаздымкі,  звязаныя з дзейнасцю Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы,  Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага, Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача, Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек і іншых беларускіх тэатраў.

Асобны пакой экспазіцыі прысвечаны тэме “Беларускі лялечны тэатр ХХ стагоддзя”, дзе наведвальнікі змогуць апынуцца ў казачным асяродку, пабачыць герояў папулярных спектакляў, даведацца пра віды лялек і паспрабаваць сябе ў ролі акцёра-лялечніка.