сёння 26 красавіка

Музычная і тэатральная культура X-XIXст.

Экспазіцыя прысвечана развіццю музыкі буйнейшых хрысціянскіх (праваслаўя, каталіцызму, уніяцтва, пратэстантызму) і нехрысціянскіх (іудаізму і ісламу) канфесій, існаваўшых на тэрыторыі Беларусі; дзейнасці школьных і магнацкіх тэатраў. Прадстаўлены арыгінальныя знакі неўменнай натацыі, першыя рукапісныя зборнікі псальмаў, старонкі зборніка свецкай музыкі “Полацкі сшытак” сярэдзіны XVII ст.

Тэму тэатральнай культуры раскрываюць такія цікавыя экспанаты, як карта-схема ВКЛ XVII–XVIII ст., на якой абазначаны гарады, дзе размяшчаліся школьныя тэатры, макет сцэны школьнага тэатра, копіі гравюр мастака М. Жукоўскага да твораў Францішкі Уршулі Радзівіл, копіі нотных рукапісаў Я.Голанда, лялькі герояў п’есы Ф.У. Радзівіл “Дасціпнае каханне”.

Асобная зала прысвечана творчасці двух выдатных дзеячоў ХІХ ст. – Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884), паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча і Станіслава Манюшкі (1819-1872), беларускага і польскага кампазітара, дырыжора, педагога.