сёння 24 мая

Мемарыяльныя пакоі

Мемарыяльныя пакоі прысвечаныя творчасці выдатных майстроў беларускай сцэны, выяўляюць высокую значнасць іх творчасці і вялікі ўклад у скарбонку каштоўнасцей Беларусі.

Станюта С.М. (1905-2000), народная артыстка Беларусі і СССР, актрыса беларускага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы, выканаўца характарных і камедыйных роляў, здымалася у кіно.

Александроўская Л.П. (1904-1980), народная артыстка Беларусі і СССР, спявачка, рэжысёр, грамадскі дзеяч. З 1933 года  – актрыса Нацыянальнага тэатра оперы і балета, выканаўца вядучых партый у класічным і нацыянальным рэпертуары, адна з арганізатараў і старшыня Беларускага тэатральнага аб’яднання.

Яроменка М.М. – (1926-2000), народны артыст Беларусі і СССР, акцёр беларускага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы. Арлова Г.А.  – яго жонка, народная артыстка Беларусі. Яроменка-малодшы – іх сын, акцёр кіно.

Глебаў Я.А. (1929 – 2000), педагог, кампазітар, грамадскі дзеяч, народны артыст Беларусі (1973), народны артыст СССР (1984), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970). Прадстаўлены праграмы, афішы, віншавальныя адрасы, нотныя рукапісы, кнігі, музычныя інструметы – гітара, гармонік на якіх музіцыраваў кампазітар. Унутраная абстаноўка мемарыяльнага кабінета набліжана да той, у якой працаваў кампазітар.