сёння 18 лістапада

Добрая навіна!

Да нас паступіў новы цікавы экспанат: піяніна фірмы Crispin Rees Hoflieferant Altenburg S.A., C.Goltermann,Wien, 1873 г. 


Гэты экспанат падаравала Музею гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Чыркун Кацярына Яўгеньеўна. Інструмент перайшоў ёй у спадчыну ад дзядулі, які ў свой час быў ваенным і служыў на Далёкім Усходзе, у г. Усурыйску, дзе і набыў яго ў афіцэра аднаго з гарнізонаў. Са слоў гэтага афіцэра, інструмент быў прывезены з Аўстрыі ў гады Другой сусветнай вайны. 


На працягу доўгага перыяду часу інструмент падарожнічаў разам з іх уладальнікамі па гарнізонах Савецкага Саюза. У 1967 годзе бабуля і дзядуля Кацярыны Яўгеньеўны пераехалі ў Маладзечна, дзе піяніна знаходзілася да 2000 года. 


Гэты падарунак  сапраўдная знаходка для нашага музея. 


Запрашаем усіх зацікаўленых наведаць музей, дзе вы зможаце не толькі пазнаёміцца з цікавым артэфактам, але і сфатаргафавацца ў інтэр'еры XIX ст.