сёння 18 лістапада

Да 90-годдзя з дня нараджэння Гурыя Барышава

 
Беларускі камітэт ICOM (International Council of Museums) сумесна з Музеем гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (Мінск, Музычны завулак, 5) напярэдадні традыцыйнага ўжо ва ўсім свеце Міжнароднага Дня музеяў ініцыяваў і падрыхтаваў мерапрыемства да 90-годдзя Г.І.Барышава. 

Гурый Іларыёнавіч Барышаў (1928—2001) — вядомы беларускі вучоны і педагог, мастацтвазнаўца і тэатразнаўца, драматург, прафесар, доктар мастацтвазнаўства, член-карэспандэнт Беларускай Акадэміі Адукацыі, ганаровы член UNIMA, які ўнёс вялікі ўклад у фарміраванне і развіццё беларускага мастацтвазнаўства і мастацтвазнаўчай адукацыі.


Пачатак а 16-й гадзіне 27 красавіка 2018 года.