сёння 23 красавіка

Падвядзенне вынікаў конкурсу "Калядныя замалёўкі"

Дарагія сябры!

Запрашаем вас ў Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры на ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу "Калядныя замалёўкі 2017" і ўрачыстае адкрыццё выстаўкі, якое адбудзецца 22 снежня 2017 года а 12 гадзіне.

Выстаўка арганізавана па выніках аднайменнага конкурса “Калядныя замалёўкі – 2017” на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і праводзіцца ўжо сёмы год запар. Сёлета арыгінальных, сапраўды мастацкіх конкурсных работ з дзіцячым бачаннем Калядаў і Раства прадстаўлена 115.

Выстаўка будзе працаваць па 22 студзеня 2017 года. Наведванне выстаўкі гарантавана напоўніць Вас радасцю, творчым натхненнем і асабліва гонарам, што нашы дзеці – найлепшыя ў свеце.
Прыходзьце і атрымлівайце асалоду!