сёння 16 снежня

Інтэрактыўныя заняткі "Тэатр ценяў сваімі рукамі"

Запрашаем Вас на інтэрактыўныя заняткі 
"Тэатр ценяў сваімі рукамі".

Многія школьнікі ўжо знаёмыя з беларускім народным тэатрам "Батлейка", аднак сёлета наш музей прапануе наведвальнікам пазнаёміцца з яшчэ адным лялечным тэатрам - "Віцебскі жлоб". Гэтая батлейка, пабудаваная па прынцыпу ценявога тэатра, была знойдзена ў Суражы ў канцы ХІХ ст. Яна мела выгляд трохкупальнай царквы з некалькімі ярусамі, на якім размяшчаліся папяровыя фігуркі біблейскіх персанажаў. Сцены батлейкі заклейваліся прамасленай паперай, якая служыла экранам для паказу сцэны Раства. Уся канструкцыя мацавалася на вострым шпілі, пасярэдзіне якога знаходзілася запаленая свечка. Нагрэтае ёю паветра паднімалася наверх і дапамагала рухацца фігуркам, а батлеечнік каментаваў падзеі.

На нашых занятках дзеці змогуць адчуць сябе сапраўднымі батлеечнікамі і з дапамогай супрацоўнікаў музея створаць спектакль для "Віцебскага жлоба". Мы навучым вырабляць розных персанажаў для тэатра ценяў, а напрыканцы заняткаў дзецт разыграюць невялікі спектакль на ўласны сюжэт. 

Заняткі падыходзяць для дзяцей рознага ўзросту, у тым ліку і для самых маленькіх (1-2 клас), бо падчас іх будуць выкарыстаны нескладаныя тэхнікі стварэння фігурак з паперы.

Дадатковая інфармацыя і 
папярэдні запіс 
па тэлефоне 220 26 67