сёння 16 снежня

Калядныя замалёўкі-2017

Увага! Конкурс!
Конкурс "Калядныя замалёўкі" на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на калядную тэматыку.
У конкурсе могуць прыняць удзел дзеці розных узроставых і сацыяльных груп, у тым ліку і дзеці з інваліднасцю. З работ, прадстаўленых на конкурс, у музеі арганізуецца выстаўка – прастора, дзе дзеці маюць унікальную магчымасць убачыць свае працы ў адным са сталічных музеяў. Па выніках конкурсу вызначаюцца пераможцы ў розных намінацыях. Напярэдадні Новага года праводзіцца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі з уручэннем дыпломаў і прызоў пераможцам конкурсу. 
Умовы конкурса: 
- Прымаюцца малюнкі і вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на калядную тэматыку. 
- Не больш за 1 працу ад аднаго ўдзельніка. 
- Узрост удзельнікаў ад 5 да 17 гадоў. 
- Малюнкі павінны быць аформлены ў рамы, а таксама ўсе работы павінны мець анатацыю, надрукаваную шрыфтам Times New Roman – 16, міжрадковы інтэрвал – 1,0. 


Урачыстае адкрыццё выстаўкі і ўзнагароджанне пераможцаў конкурса адбудзецца 22 снежня а 12-ай гадзіне. 


Работы прымаюцца па 15 снежня 2017 г. 
па адрасе г.Мінск, Музычны завулак, 5. 
Тэлефон для даведак: 8 017 220 26 67.