сёння 20 верасня

“Speed dating у доме масонаў”

У Дзень усіх закаханых Музей гісторыі музычнай і тэатральнай культуры запрашае на мерапрыемства амаль не музейнага фармату)  Speed dating (англ. хуткія спатканні) - фармат вечарынак міні-спатканняў, арганізаваных з мэтай пазнаёміць людзей адзін з адным і добра пабавіць час!
Ва ўтульнай музычнай зале будынка пачатку XIXст.,  у сапраўднай загадкавай і рамантычнай атмасферы мы прапаноўваем наведвальнікам добра правесці час, пазнаёміцца з музеем,  адзін з адным і, вельмі верагодна, сустрэць сваю другую палавінку!
“Speed dating у доме масонаў” - гэта магчымасць прыемна правесці вечар у добрай, вясёлай кампаніі і гарантавана атрымаць добры настрой !!!


Дата правядзення – 14 лютага 16:00 
Кошт уваходу – 50 тыс., кошт уваходу для тых, хто прыдзе з сябрам – 30 тыс.

p.s. для ўдзелу ў вечарыне абавязкова рэгістрацыя па тэлефоне

+37533 3729156 альбо ў абмеркаванні мерапрыемства https://vk.com/event113143238