сёння 28 сакавіка

Агульная інфармацыя

Фарміраванне фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь пачалося ў 1990-я гады - адразу пасля яго заснавання. На 25.04.2012 фонд музея налічвае 25 960 адзінак музейных прадметаў, з іх 23458 адзінак асноўнага фонда і 2502 адзінак навукова-дапаможнага. У Дзяржкаталог перадана інфармацыя аб 1120 адзінках музейных прадметаў.

Усяго ў структуры фондаў налічваецца 10 калекцый: “Музычныя інструменты”, “Нотныя рукапісы”, “Дакументальныя матэрыялы” (асабістыя дакументы, рэжысёрскія распрацоўкі, тэксты роляў з паметкамі выканаўцаў), “Фота, рэпрадукцыі і негатывы”, “Афішы і праграмы”, “Выяўленчыя матэрыялы” (эскізы дэкарацый і касцюмаў, макеты дэкарацый, тэатральныя лялькі, мастацкія партрэты дзеячаў тэатра і музыкальнай культуры, скульптурныя выявы, эцюды і замалёўкі беларускіх мастакоў сцэнографаў), “Аўдыёзапісы”, “Відэазапісы” (канцэртаў, спектакляў), “Рэдкія друкаваныя выданні”, “Мемарыяльныя рэчы” (асабістыя рэчы дзеячаў беларускай тэатральнай і музычнай культуры). Найбольш значная калекцыя - “Выяўленчае мастацтва”.

Сярод апошніх матэрыялаў, якія паступілі на апрацоўку: мемарыяльныя рэчы, дакументальныя матэрыялы, фотаматэрыялы, рэдкія друкаваныя выданні: 1-е выданне драмы Я. Купалы “Раскіданае гняздо”, Вільня 1919г., 2-е выданне п’есы Я. Купалы “Паўлінка”, Вільня, 1927г., “Васількі” Альберта Паўловіча, Вільня, 1919г. Эсклібрысы мастака А. Кашкурэвіча да паэмы Я. Купалы “Бандароўна” з асабістага архіва тэатразнаўцы, доктара мастацтваў Сабалеўскага А. В.