сёння 28 сакавіка

Статут музея

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ


  1. Сапраўдны статут з'яуляецца новай рэдакцыяй статута установы "Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь", зарэгістрыраванай рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 2 жніўня 2001 г. № 1010 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 190263708. 
  2. Установа "Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь" (у далейшым - Установа) створана на нявызначаны тэрмін. Заснавальнікам Установы з'яуляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (у далейшым - Заснавальнік).
  3. Установа створана загадам Міністэрства культуры БССР ад 23 сакавіка 1990 г. № 39 у адпаведнасці з распараджэннем Савета Міністраў БССР ад 28 ліпеня 1990 г. № 94.
  4. Поўная назва Установы: на рускай мове: учреждение "Государственный музей истории театральной и музыкальной культуры Республики Беларусь"; на беларускай мове: установа "Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь".
  5. Скарочаная назва Установы: на рускай мове: Государственный музей истории театральной и музыкальной культуры Республики Беларусь; на беларускай мове: Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь.
  6. Установа з'яуляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыўным кіраванні абасобленную маёмасць, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязках, аможа ад свайго імя набываць маёмасныя і асабістыя немаёмасныя правы і несці абавязкі, быць ісцом і адказчыкам у судзе, мае самастойны баланс.
  7. Установа з'яуляецца некамярцыйнай арганізацыяй, створаная ўласнікам для забеспячэння сацыяльна-культурных і іншых функцый.
  8. Установа дзейнічае ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і сапраўдным статутам.
  9. Маёмасць Установы знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і належыць ёй на праве аператыўнага кіравання. Уладанне, карыстанне і распараджэнне гэтай маемасцю Установа ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  10. Установа нясе адказнасць па сваіх абавязках грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні. Пры іх недастатковасці субсідзіярную адказнасць па яе абавязках нясе ўласнік маёмасці. Калі эканамічная неплацёжаздольнасть Установы вызвана ўласнікам альбо кіраўніком юрыдычнай асобы, якія могуць даваць абавязковыя для Установы ўказанні або маюць магчымасць іншым чынам вызначаць яе дзеяння, то на такіх асоб пры недастатковасці маемасці Установы ўскладаецца субсідзіярная адказнасць па яе абавязацельствам.
  11. Установа можа выступаць у якасці ўдзельніка гаспадарчых грамадстваў і ўкладчыка ў камандзітных таварыствах з дазволу ўласніка (або ўпаўнаважанага ім органа). Установа можа быць заснавальнікам фондаў і іншых юрыдычных асоб у парадку, які вызначаецца сапраўдным статутам і заканадаўствам.
  12. Рэарганізацыя і ліквідацыя Установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  13. Месцазнаходжанне Установы: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, Музычны завулак, 5.
  14. Установа ўносіць у сапраўдны статут адпаведныя змены і дапаўненні і прадстаўляе іх ва ўстаноўленым парадку для дзяржаўнай рэгістрацыі згодна з заканадаўствам.
  15. Установа мае філіялы: Гасцёўня Ул. Галубка (г.Мінск, вуліца Старавіленская, 14); Музей гісторыі беларускага кіно (г. Мінск, вуліца Свярдлова, 4).

ГЛАВА 2

МЭТА I ПРАДМЕТ ДЗЕЙНАСЦІ УСТАНОВЫ


  1. Асноўнымі мэтамі дзейнасці Установы з'яўляюцца выяўленне, камплектаванне, улік, захаванне, вывучэнне і папулярызацыя культурных каштоўнасцей у мэтах забеспячэння агульнадаступнасці культурных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, выкарыстання іх для інтэлектуальнага і культурнага развіцця грамадства, у тым ліку для распаўсюдвжання ведаў аб гісторыі тэатральнай, музычнай культуры і кіно Рэспублікі Беларусь.
  2. У адпаведнасці з мэтамі Установы яе дзейнасць уключае ў сябе наступныя віды: выяўленне прадметаў музейнага значэння па гісторыі тэатральнай і музычнай культуры і кіно; камплектаванне фондаў музея;
  3. ўлік музейных прадметаў і музейных калекцый; захоўванне музейных прадметаў і музейных калекцый, забеспячэнне іх цэласнасці і захаванасці; вывучэнне музейных прадметаў і музейных калекцый, у тым ліку правядзенне на іх аснове мэтавых даследаванняў; інвентарызацыя і каталагізацыя музейных прадметаў і музейных калекцый; канцэптуальнае мастацкае праектаванне, стварэнне на аснове музейных фондаў экспазіцый і выставак (у тым ліку сумесна з іншымі ўстановамі); экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў музея; культурна-асветніцкая дзейнасць, звязаная з музейнымі прадметамі і калекцыямі;
  4. папулярызацыя музейных прадметаў і музейных калекцый, у тым ліку шляхам публічнага іх прадстаўлення, публікацыі адпаведных матэрыялаў; правядзенне навукова-практычных семінараў і канферэнцый, іншых мерапрыемстваў у сферы музейнай справы; кансервацыя і рэстаўрацыя музейных прадметаў і музейных калекцый; стварэнне на аснове ўласных музейных фондаў экспазіцый і выставак; выданне каталогаў, буклетаў, метадычных рэкамендацый; ажыццяўленне мерапрыемстваў па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы музея (правядзенне бягучага і капітальнага рамонтаў, забеспячэнне матэрыяламі і абсталяваннем служб музея і яго філіялаў); арганізацыя пры музеі гурткоў, клубаў па вывучэнню тэатральнай і музычнай культурнай спадчыны, гісторыі беларускага кіно. Установа прымае ўдзел у сумеснай дзейнасці з іншымі арганізацыямі.
  5. Прадметам дзейнасці Установы у адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь ОКРБ 005-2006 "Віды эканамічнай дзейнасці", зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2006 г. № 65, і пералікам відаў дзейнасці, на ажыццяўленне якіх патрабуюцца спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі), і ўпаўнаважаных на іх выдачу дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый, зацверджаным Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2003 г. № 17 "Аб ліцэнзіраванні асобных відаў дзейнасці" з'яўляецца: дзейнасць музеяў (код 92521); ахова і рэстаўрацыя аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны (код 92522); дэманстрацыя кіна- і вйдэафільмаў (код 9213); паслугі фільма- і фонатэк (код 92511); здача ў наём уласнай нерухомай маёмасці (код 70200); рознічны гандаль кнігамі, газетамі і пісьмовапапяровымі прыналежнасцямі (код 52470); арэнда офісных машын і абсталявання, уключая і вылічальнай тэхнікі (код 71330); выдавецкая дзейнасць (код 221); рознічны гандаль праз палаткі, ларкі і кіёскі (код 52621); іншы рознічны гандаль па-за магазінамі (код 52630); дзейнасць па забеспячэнню бяспекі юрыдычных і фізічных асоб; дзейнасць, звязаная з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі; рознічны гандаль (уключаючы алкагольныя напоі, табачныя вырабы) і грамадскае харчаванне.
  6. У выпадку, калі асобныя віды дзейнасці падлягаюць ліцэнзаванню ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Установа мае права ажыццяўляць такія віды дзейнасці толькі пасля атрымання адпаведных ліцэнзій.
  7. Установа ажыццяўляе знешнеэканамічную дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 

ГЛАВА 3

ПАРАДАК УТВАРЭННЯ МАЕМАСЦІ, РАСПАРАДЖЭННЯ ЁЙ I РАЗМЕРКАВАННЯ ДАХОДАЎ УСТАНОВЫ

 

  1. Крыніцамі фарміравання маёмасці Установы з'яўляюцца бюджэтныя сродкі, якія выдзяляюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Іншымі крыніцамі фарміравання маёмасці Установы з'яўляюцца: сродкі, атрыманыя ад дзейнасці, якая прыносіць даход; крэдьггы банкаў і іншых крэдытораў; спонсарская дапамога, ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб; ішпыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  2. Установа мае права ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даход для забеспячэння яе статутных мэтаў, дзеля якіх яна створана і якая суадносіцца з мэтамі. Атрыманыя ад такой дзейнасці даходы і набытаяиза іх кошт маёмасць паступаюць у аператыўнае кірананне і выкарыстоўваюцца Установай у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 23. Установа ажыццяўляе бухгалтарскі ўлік і справаздачнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, і нясе адказнасць за іх дакладнасць. Установа з даходаў выплачвае падаткі ў бюджэт і карыстаецца ільготамі ў адпаведнасці з падатковым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  3. Установа ў адносінах замацаванай за ёй маёмасцю ажыццяўляе ў межах, устаноўленых заканадаўствам, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнаці, з заданнямі ўласніка і назначэння маёмасці прававалодання, карыстання і распараджэння ёю.
  4. Установа не мае права без згоды ўласніка адчужаць або іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых ёй. Уласнік маёмасці, замацаванай за Установай, мае права пераразмеркаваць залішнюю маёмасць, што не выкарыстоўваецца або выкарыстоўваецца не па прызначэнню і распарадзіцца ёй па свайму вырашэнню.
  5. Адчужэнне Установай маёмасці, якая знаходзіцца ў яго на праве аператьгўнага кіравання, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  6. Здача Установай у арэнду маёмасці, якая знаходзіцца ў яго аператыўным кіраванні, або перадача названай маёмасці ў бязвыплатнае карыстанне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь
  7. Установе забараняецца выступаць гарантам або паручыцелем перад банкам і крэдыторамі юрыдычных асоб недзяржаўнай формы ўласнасці і фізічных асоб па выкананні гэтымі асобамі сваіх абавязкаў па вяртанню атрыманых сродкаў. 

ГЛАВА 4

КІРАВАННЕ УСТАНОВАЙ


  1. Выканаўчыя функцыі становы ажыццяўляе дырэктар. Дырэктар Установы наймаецца па кантракту заснавальнікам з ліку асоб, якія валодаюць неабходнай кваліфікацыяй.
  2. Дырэктар Установы: забяспечвае выкананне планаў дзейнасці Установы; нясе алжазнасць за арганізацыю выканаўчай работы, адпаведны узровень навукова-даследчай, экспазіцыйна-выставачнай, асветніцкай дзейнасці установы; ажыццяўляе пастаянны кантроль за якасцю праводзімых мерапрыемстваў; наймае і звальняе работнікаў у адпаведнасці з умовамі дагавораў (кантрактаў) і заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь; прадстаўляе Установу без даверанасці ў адносінах з дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі; у межах, якія ўстанаўліваюцца заканадаўствам і сапраўдным статутам, растпараджаецца маёмасцю, у тым ліку сродкамі Установы; заключае пагадненні ад імя Установы; адкрывае ў банках разліковы, валютны і іншыя рахункі; у адпаведнасці з Правіламі ўнутранага працоўнага распарадку прымае меры заахвочвання і дысцыплінарнага спагнання да работнікаў Установы; выдае даверанасці; выдае загады і дае ўказанні, абавязковыя для ўсіх работнікаў Установы; зацвярджае штатны расклад Установы; вызначае ва ўстаноўленым парадку ўмовы аплаты працы работнікаў Установы; рэгулярна дае справаздачу перад Заснавальнікам, а таксама прадстаўляе дакументы і інфармацыю, якая тычыцца дзейнасці Установы; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам і сапраўдным статутам.
  3. Дырэктар Установы нясе адказнасць за вынікі дзейнасці Установы, выкананне патрабаванняў сапраўднага статута, выкананне абавязкаў перад Заснавальнікам і калектывам работнікаў Установы. Адказнасць дырэктара перад Заснавальнікам вызначаецца кантрактам.
  4. Дзейнасць Установы можа правярацца з дапамогай аўдытарскай установы (аўдытара) або Заснавальнікам. 

ГЛАВА 5

КАЛЕКТЫЎ РАБОТНІКАЎ УСТАНОВЫ


  1. Працоўныя адносіны з работнікамі Установы, уключаючы пытанні найма і звальнення, рэжыму працы і адпачынку, умоў аплаты працы, гарантый і кампенсацый рэгулююцца праз працоўныя пагадненні (кантракты) адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  2. Установа ўносіць абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, страхавыя ўзносы па абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў і прафесійных хвароб у парадку і памерах, якія ўстанаўліваюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  3. Калектыў работнікаў Установы: вырашае пытанні заключэння з адміністрацыяй калектыўнага пагаднення, разглядае яго праект і ўпаўнаважвае прафсаюзны орган падпісаць яго ад імя калектыва работнікаў; вырашае іншыя пытанні самакіравання калектыва работнікаў у межах сваей кампетэнцыі, якая ўстанаўліваецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь сапраўдным статутам.
  4. Асноўнай формай ажыццяўлення калектывам работнікаў Установы сваіх паўнамоцтваў з'яуляецца агульны сход.
  5. Для кіраўніцтва сваёй работы агульны сход выбірае старшыню агульнага схода, для вядзення пратакола і ажыццяўлення іншых тэхнічных функцый - сакратара.
  6. Агульны сход калектыва работнікаў Установы склікаецца старшыней агульнага сходу па меры неабходнасці.
  7. Агульны сход калектыва работнікаў Установы лічыцца правамоцным калі на ім прысутнічае не менш 2/3 супрацоўнікаў Установы.
  8. Агульны сход калектыва работнікаў Установы вырашае аднесеныя да яго кампетэнцыі пытанні простай большасцю галасоў прысутных на сходзе калектыва.