сёння 23 жніўня

Аддзелы

1. Аддзел навукова–выставачнай і асветніцкай работа

Загадчык аддзела: Марыя Вячаславаўна Кашкан

+375 (17) 220 26 67

e-mail: asvetnik@tut.by

Асноўнымі задачамі навукова-асветніцкага аддзела з’яўляюцца арганізацыя, каардынацыя, кіраўніцтва, кантроль за ажыццяўленнем культурна-асветніцкай, навукова-асветніцкай работы ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры РБ.

Ажыццяўленне навукова-асветніцкай дзейнасці здзяйсняецца праз правядзенне аглядавых і тэматычных экскурсій для ўсіх катэгорый наведвальнікаў, арганізацыя лекцыйнай дзейнасці ў розных навучальных установах Рэспублікі Беларусь, кансультаванне індывідуальных наведвальнікаў экспазіцыі Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры РБ, арганізацыю і правядзенне масавых мерапрыемстваў (вечарын, свят, салонаў, конкурсаў і г.д.) па профілю музея.

Таксама суцпрацоўнікі музея займаюцца арганізацыяй работы з аўдыторыяй: вывучэнне музейнай аўдыторыі з выкарыстаннем розных методык (анкетаванне, апытальнікі, візуальны нагляд, інтэрв’ю і г.д.), арганізацыя рэкламы музея, музейных экспазіцый і мерапрыемстваў у мэтах пашырэння музейнай аудыторыі з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі (радыё, тэлебачанне, перыядычны друк), правядзенне рэкламных кампаній, акцый і г.д.

2. Аддзел "Гасцёўня Ул.Галубка"

Загадчык аддзела: Таццяна Уладзіміраўна Гаршкова

На пастаяннай экспазіцыі аддзела “Гасцёўня Ул.Галубка” прадстаўлены дакументы і гістарычныя пасведчанні аб жыцці і творчай дзейнасці першага народнага артыста БССР Ул.Галубка з фондавай калекцыі музея. Пад час экскурсіі прадстаўляецца магчымасць пазнаёміцца з шматбакова развітай творчай постаццю мастака, даведацца аб некаторых цікавых фактах жыццёвага і творчага шляху кіраўніка БДТ-3, рэжысёра, акцёра, - Ул.Галубка.

У гасцёўні адбываюцца цікавыя творчыя сустрэчы і музычныя імпрэзы, сталі традыцыйнымі паседжанні Клуба ветэранаў сцэны.

Акрамя пастаяннай экспазіцыі, прысвечанай Ул.Галубку, у аддзеле працуе выставачная зала, дзе ладзяцца часовыя тэматычныя выстаўкі.

Адрас:

220030г.Мінск, вул. Старавіленская,14, тэл/факс +375 (17) 2867403

E-mail: golubokv@mail.ru

3. Сектар фондавай работы

Загадчык сектара: Таццяна Аляксандраўна Бушава

+375 (17) 286 78 52

Асноўнымі задачамі сектара фондаў з’яўляюцца арганізацыя, каардынацыя, кіраўніцтва, кантроль за камплектаваннем, улікам, навуковай апрацоўкай, захаваннем прадметаў Музейнага фонду Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь.

На сённяшні дзень фонд музея налічвае каля 25 тыс. адзінак музейных прадметаў. Яны складаюць 10 калекцый: “Музычныя інструменты”, “Нотныя рукапісы”, “Дакументальныя матэрыялы” (асабістыя дакументы, рэжысёрскія распрацоўкі, тэксты роляў з паметкамі выканаўцаў), “Фота, рэпрадукцыі і негатывы”, “Афішы і праграмы”, “Выяўленчыя матэрыялы” (эскізы дэкарацый і касцюмаў, макеты дэкарацый, тэатральныя лялькі, мастацкія партрэты дзеячаў тэатра і музыкальнай культуры, скульптурныя выявы, эцюды і замалёўкі беларускіх мастакоў сцэнографаў), “Аўдыёзапісы”, “Відэазапісы” (канцэртаў, спектакляў), “Рэдкія друкаваныя выданні”, “Мемарыяльныя рэчы” (асабістыя рэчы дзеячаў беларускай тэатральнай і музычнай культуры).